7 траўня 2024, aўторак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліянэля Месі клічуць у КНДР

7
Ліянэля Месі клічуць у КНДР

Знакамітага футбаліста запрашаюць на сустрэчу з паўночнакарэйскімі дзецьмі.

Выканаўчы дырэктар футбольнай Асацыяцыі КНДР і чалец выканкама Азіяцкай футбольнай канфедэрацыі (АФК) Хан Юн-Ген (Han Un-Gyong) заявіў аб намеры запрасіць у Паўночную Карэю нападніка каталонскай «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэля Месі. Пра гэта паведамляе South China Morning Post, піша Lenta.ru.

«Я хачу запрасіць яго, бо дзеці яго любяць. Калі я прыходжу ў міжнародную футбольную школу ў Пхеньяне, то пытаюся ў дзяцей, хто, на іх думку, з'яўляецца найлепшым футбалістам у свеце. Яны кажуць: «Мы любім Месі!» Нават дзяўчынкі», - сказаў Юн-Ген.

Функцыянер таксама падкрэсліў, што дзеці ў акадэміі любяць футбол, глядзяць любыя матчы і ведаюць імёны ўсіх гульцоў. Са слоў Юн-Гена, футбольная школа з'яўляецца стварэннем паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына і карыстаецца яго падтрымкай.

Раней у КНДР неаднаразова бываў амерыканскі баскетбаліст Дэніс Родман. Улады краіны выкарыстоўвалі візіт у прапагандысцкіх мэтах. У студзені 2014 ён разам з былымі зоркамі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі правёў выставачны матч у гонар дня нараджэння Кім Чэн Ына. Пасля паездкі ў Паўночную Карэю Родману давялося прайсці курс лячэння ад алкагалізму.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках