6 траўня 2024, панядзелак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жарко прапануе размяркоўваць усіх выпускнікоў медкаледжаў

15
Жарко прапануе размяркоўваць усіх выпускнікоў медкаледжаў

Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко 2 снежня выступіў з прапановай размяркоўваць усіх выпускнікоў медкаледжаў сталіцы.

На думку міністра, гэта павінна вырашыць праблему вялікага дэфіцыту медперсаналу ў Менску.

Як паведамляе БелТА, на пасяджэнні калегіі аховы здароўя Менгарвыканкама міністр паведаміў, што толькі палова выпускнікоў двух каледжаў сталіцы падвяргаецца абавязковаму размеркаванню. Міністр аховы здароўя лічыць магчымым паставіць задачу пагалоўнага размеркавання.

Паводле свежых звестак, у Менску дэфіцыт лекараў складае 900 чалавек, налічваецца 2,4 тыс. вакантных месцаў медсясцёр. Горш за ўсё сітуацыя ідзе ў паліклініках №№4, 13, 20, 38 і дзіцячых паліклініках №№1 і 9, дзе не хапае амаль 40% персаналу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках