7 траўня 2024, aўторак, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акула «сапсавала» фота з аўстралійскімі серферамі

8

Марскую драпежніцу можна было ўбачыць побач з удзельнікамі спаборніцтваў у серфінгу.

Кароткапёрая шэрая акула «сапсавала» фота з аўстралійскімі серферамі, паведамляе The Independent. Марскую драпежніцу можна было ўбачыць побач з удзельнікамі спаборніцтваў у серфінгу, піша «Газета.Ru».

«Акула на самай справе выскоквала двойчы», - распавяла Стэф Бэламі, якая зрабіла здымак. «Я чула, як людзі пыталіся, што гэта было. Я зразумела, што гэта акула толькі тады, калі павялічыла яе выяву», - заявіла яна і дадала, што акула зрабіла для серфераў «фотабомбу».

Бэламі паведаміла пра акулу прадстаўнікам спаборніцтваў, і серфераў папрасілі выйсці з вады. Праз дзесяць хвілін спаборніцтвы аднавіліся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках