7 траўня 2024, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўжо выдаткавала на «Паўднёвы паток» больш за $5 мільярдаў

13
Расея ўжо выдаткавала на «Паўднёвы паток» больш за $5 мільярдаў

Агульны кошт расейскага ўчастка газаправода, так званага «Паўднёвага калідора», ацэньваецца ў суму ад 27 млрд. даляраў.

Расія выдаткавала на будаўніцтва газаправода «Паўднёвы паток», ад якога напярэдадні адмовіўся прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, не менш за 5 млрд. дал.

Пра гэта УНІАН паведаміў партнёр і аналітык кансалтынгавай кампаніі RusEnergy Міхаіл Круціхін.

«Афіцыйна яны кажуць, што менш за 5 млрд. дал. ужо выдаткавана на будаўніцтва расейскага ўчастка праекта «Паўднёвы паток», але гэта відавочна прыніжаная лічба. Таму што некаторыя выдаткі, яны ў паперах «Газпрама» замаскіраваныя, таму я думаю, што ўклалі ўжо вельмі і вельмі шмат», - сказаў Круціхін.

Паводле ягоных слоў, агульны кошт расейскага ўчастка, так званага «Паўднёвага калідора», ацэньваецца ў суму, «пачынаючы з 27 млрд. дал».

У той жа час, ён лічыць, што «Паўднёвы калідор» можна выкарыстоўваць для будаўніцтва газаправода ў Турцыю, але сэнсу ў гэтым няма.

«Таму што газ, які плануецца па ім дастаўляць у Турцыю, ў аб'ёме 63 млрд. куб. м, ну добра, Турцыя абяцае 14 узяць, а астатнія прыкладна 50 яны куды будуць прадаваць? Даставяць, як яны кажуць, на мяжу з Грэцыяй, а там куды далей, зноў у Балгарыю, зноў у Грэцыю? - падкрэсліў эксперт. - Гэта значыць, зноў у Балгарыю ўвойдзе той жа самы газ, і тая ж самая Балгарыя будзе рэгуляваць яго ў адпаведнасці з Трэцім пакетам. То бок, гэта проста даданне аднаго новага звяна, і вельмі капрызнага звяна, у транзітны ланцужок».

Эксперт упэўнены, што адна з галоўных ідэй рэалізацыі праекта «Паўднёвы паток» заключалася ў тым, каб даць магчымасць падрадчыкам зарабіць на гэтым, так як эканамічнага сэнсу гэты праект не меў.

Круціхін таксама падкрэсліў, што першапачаткова «Паўднёвы паток» - гэта чыста палітычны праект для таго, каб пакараць Украіну.

«Думалі, што даціскаючы Украіну, як бы аказваючы на яе ціск, еўрапейцы паглядзяць і вырашаць, што праз Украіну ненадзейна пастаўляць газ і давайце будзем па «Паўднёваму патоку» атрымліваць. Але, здаецца, так не атрымліваецца», - сказаў ён.

«Паўднёвы паток» - інфраструктурны праект расейскай кампаніі «Газпрам» у будаўніцтве газаправода ў абыход Украіны магутнасцю 63 млрд. куб. м газу штогод. Раней планавалася, што ён пройдзе праз Чорнае мора ў краіны Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы з мэтай дыверсіфікацыі маршрутаў экспарту і выключэння транзітных рызык.

Пачатак паставак газу быў запланаваны на канец 2015 года, выхад на поўную магутнасць - у 2018 годзе. Аднак 1 снежня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, а затым і кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявілі, што Расея адмаўляецца ад далейшай рэалізацыі праекта ў сувязі з нявызначанасцю перспектыў ягонага будаўніцтва.

Ва Украіне не раз падкрэслівалі палітычную і эканамічную немэтазгоднасць «Паўднёвага патоку», задачай якога было «абыйсці Украіну» і пазбавіць ўкраінскую ГТС газавага рэсурсу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках