7 траўня 2024, aўторак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Чарнігаўшчынай зафіксаваны расейскі беспілотнік

1
Над Чарнігаўшчынай зафіксаваны расейскі беспілотнік

Украінскія памежнікі абстралялі беспілотнік, пасля чаго той вярнуўся на тэрыторыю Расеі.

На Данецкім напрамку ў сем раніцы ўкраінскія вайскоўцы адбілі чарговы штурм аэрапорта. Вораг панёс страты ад дзеянняў украінскай артылерыі і кінжальнага агню дэсантнікаў. Пра гэта паведамляе NEWSru.ua са спасылкай на Інфармацыйна-аналітычны цэнтр СНБА.

Тэрарысты неаднаразова абстрэльвалі пазіцыі сіл АТА з артылерыі і мінамётаў у н.п. Пяскі, Тоненькае, Аўдзееўка, Слаўнае, Невельскае. З рэактыўных установак "Град" і мінамётаў баевікі чатыры разы нанеслі ўдары па апорных пунктах у з. Новабахмутаўка.

На Луганскам кірунку пад н.п. Станіца Луганская адбіты яшчэ адзін штурм узводнага апорнага пункта ўкраінскіх вайскоўцаў, які пачаўся пасля мінамётнага абстрэлу. На гэтым жа кірунку пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля г. Шчасце баевікі двойчы абстралялі з установак "Град" і двойчы - з артылерыі і мінамётаў. Таксама з "Градаў" тэрарысты чатыры разы абстралялі апорныя пункты сіл АТА каля с. Макарава Станічна-Луганскага раёна.

У раёне Бахмутаўскай трасы тэрарысты абстрэльвалі пазіцыі пад Сакольнікі і н.п. Данецкі.

На Дэбальцаўскім кірунку тэрарысты з мінамётаў і стралковай зброі абстралялі пазіцыі сіл АТА ля с. Нікішына і Дебальцава. У прыгарадзе Гарлоўкі з рэактыўных установак "Град" тэрарысты абстралялі блокпост каля с. Маёрскае і з мінамётаў - апорны пункт у г. Арцёмава.

На Марыўпальскім кірунку тэрарысты абстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў каля сёлаў Мікалаеўка і Пятроўскае.

Усяго на працягу дня і ночы незаконныя ўзброеныя фарміраванні ўчынілі 52 абстрэлы і атакі сіл АТА, у выніку якіх за мінулы дзень 2 украінскіх вайскоўца загінулі і 4 атрымалі раненні.

Баявых сутыкненняў на мяжы не адбывалася. У той жа час зафіксаванае вядзенне паветранай выведкі ўзброенымі сіламі РФ на паўночных межах Украіны ў Чарнігаўскай вобласці. Так, учора ў 17:15 памежны нарад у раёне пункта "Сямёнаўка" зафіксаваў беспілотнік, які заляцеў з тэрыторыі Расеі ва Украіну ўглыб на 1 км. Украінскія памежнікі абстралялі беспілотнік, пасля чаго той вярнуўся на тэрыторыю РФ.

Баевікі абстралялі Станіцу Луганскую з мінамётаў і артылерыі, загінулі два пенсіянеры

Учора ў сацыяльных сетках з'явілася відэа з Данецка, датаванае 1 снежня 2014. На відэа бачна, як баевікі страляюць з установак "Град", размешчаных ля сцен комплексу шматпавярховак мікрараёна Шырокі - спальнага раёна на паўднёвым усходзе Данецка, на процілеглым ад аэрапорта баку горада. Таму не выключана, што тэрарысты, схаваўшы "Грады" ў спальным раёне, стралялі ўсляпую, каб пасля дыскрэдытаваць сілы АТА.

У Харкаве сёння каля 2:00 ночы прагрымеў магутны выбух. Былі падарваныя вароты вайсковай часткі на вуліцы Акадэміка Праскуры. Пацярпелых няма. Паводле факту выбуху распачатая крымінальная вытворчасць і праводзяцца следчыя дзеянні.

Пад абстрэлы тэрарыстаў з цяжкай артылерыі, мінамётаў і сістэм "Град" учора на Луганшчыне трапілі населеныя пункты Сакольнікі, Крымскае, Данецкі, Трэхізбенка, Станіца Луганская, Ташкоўка, Новаташкоўка, Мірная Даліна. Нанесеная істотная шкода інфраструктуры, жыллёваму сектару і адміністрацыйным будынкам.

Самай складанай сітуацыя па-ранейшаму застаецца ў станіцы Луганскай. Горад на працягу ночы баевікі абстралялі з цяжкай артылерыі і мінамётаў. З прычыны абстрэлаў у Трэхізбенцы загінула двое пенсіянераў. Таксама пашкоджаны газаправод па вул. Чыгуначная, пакуль там працягваюцца аднаўленчыя работы. Частка станіцы Луганскай, а таксама населеныя пункты Альховы, Балоценнае, Малінавае і Альхоўскі дачны масіў застаюцца без святла. Без электраэнергіі застаюцца і вёскі Калінава-Баршчаватае і Новааляксандраўка Папаснянского раёна, а без газу - Трэхізбенка і Чарнухіна.

Паводле стану на сёння ў выніку абстрэлаў тэрарыстаў у Данецкай вобласці цалкам без газазабеспячэння застаюцца с. Малаарлоўка Шахцёрскага раёна, пасёлак Пяскі, н.п. Вясёлае і Спартак Ясінавацкага раёна, горада Мар’інка, Краснагораўка Мар’інскага раёна і пасёлак Дружба. Усяго з пачатку АТА ў вобласці ў выніку абстрэлаў баевікоў пашкоджана 1906 размеркавальных газаправодаў.

Пры гэтым на вызваленых тэрыторыях у Данецкай вобласці адноўлена электразабеспячэнне ў 101 населеным пункце і на 8 аб'ектах электра-і 63 - цеплазабеспячэння. Сістэмы газазабеспячэння адрамантаваны ў 4 населеных пунктах, адноўлена 1106 газаправодаў і падлучаныя да газу 3234 прыватных дома.

Паводле звестак Міжведамаснага каардынацыйнага штаба паводле стану на 1 снежня 2014 года, у абласцях Украіны размешчана 501.157 унутрана перамешчаных чалавек з Данбаса і Крыма. За мінулы дзень размешчана 969 чалавек. У органах сацыяльнай абароны насельніцтва ўжо ўлічана больш за 450 000 чалавек.

Кожны месяц адрасная дапамога для пакрыцця выдаткаў на пражыванне прызначаная 129.777 сем'ям.

Зараз 50331 сям'я ўжо атрымала азначаную грашовую дапамогу. Выплаты прадаўжаюцца.

Раней у Радзе нацбяспекі і абароны Украіны (СНБА) паведамлялі, што сітуацыя ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) характарызуецца ўзрастаннем інтэнсіўнасці абстрэлаў і нападаў ворага пры адначасовым памяншэнні іх колькасці. Паведамлялася таксама, што на дарогах Растоўскай вобласці РФ назіраецца рост актыўнасці руху расейскай вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў у напрамку ўкраінскай мяжы.

Фота з архіву

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках