16 красавiка 2024, aўторак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Парашэнка правядзе пасяджэнне РНБА

2
Сёння Парашэнка правядзе пасяджэнне РНБА

Сярод першачарговых на пасяджэнні будзе разгледжанае пытанне фінансавання Узброеных сіл Украіны ў 2015 годзе.

Сёння, 20 снежня а 16:00 адбудзецца пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) пад старшынствам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, раней сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў паведаміў, што РНБА 20 снежня разгледзіць пытанне фінансавання Узброеных сіл Украіны ў 2015 годзе, піша liga.net.

"Адна з першачарговых задач, якая сёння стаіць перад РНБА - гэта падрыхтоўка і прыняцце абароннага бюджэту Украіны. Так, сітуацыя ў эканоміцы вельмі складаная. Кабінет міністраў будзе ўводзіць рэжым жорсткай эканоміі сродкаў, але нават у гэтых умовах мы абавязаны забяспечыць годнае фінансаванне Узброеных Сіл, нацыянальнай гвардыі, тых сегментаў сектара бяспекі і абароны, якія сёння фармуюць увесь наш абаронны патэнцыял", - адзначыў ён.

Турчынаў выказаў здагадку, што ў гэтым пытанні будзе складаная дыскусія, у першую чаргу на пасяджэнні Рады бяспекі ў суботу. "Але яшчэ раз паўтару сваю пазіцыю: нягледзячы на эканомію ўсіх рэсурсаў, фінансавых у першую чаргу, мы не можам эканоміць на нашых Узброеных сілах, Нацгвардыі, на нашай абароне", - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках