20 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі экспэрт: Пуцін распачаў бы поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, але баіцца NATO

26
Расейскі экспэрт: Пуцін распачаў бы поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, але баіцца NATO

Прэзідэнт РФ Пуцін разумее, што пры глабальным уварванні ва Украіну Расея б атрымала на працягу 72 гадзін магутны зваротны ўдар NATO.

Паколькі на Захадзе разумеюць, што ва Украіне цяпер вызначаецца не толькі лёс бяспекі Еўропы, але і ўсяго свету - мяркуе расейскі апазіцыянер і праваабаронца Юрый Шуліпа. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала БТБ.

«Сапраўды, Пуцін планаваў яшчэ ў пачатку траўня гэтага года разам з Генштабам і рыхтаваў дактрыну глабальнага ваеннага ўварвання ва Украіну. Вядома, ён хацеў за нейкі вельмі кароткі час, такі ж, як і ў Крыме, анэксаваць шэраг абласцей, пачынаючы ад Луганскай да Адэскай. Потым ужо пачаць анэксію Малдовы, і яшчэ трох дзяржаў, якія не ўваходзяць у склад NATO - гэта Сербія, Чарнагорыя і Македонія», - мяркуе экспэрт.

«Ці зашкодзіла яму тое, што калі б ён пачаў, сапраўды, глабальнае ўварванне, то яго 40-тысячная групоўка войскаў, якая на працягу лета стала знаходзілася ля межаў Украіны, плюс нейкія розныя ўзброеныя фармаванні - казакі, крымінальныя групоўкі, бандфармаванні і г. д. рынуліся б. І ўся гэтая сітуацыя прывяла б да глабальнай гуманітарнай катастрофы ва ўсёй Еўропе. Бо, ўяўляеце, што адразу мільёны бежанцаў пабеглі б куды? - У краіны Еўропы. І Еўразвязу, вядома, гэта не трэба. У іх сваіх праблем хапае», - адзначыў ён.

«І таму Паўночна-Атлантычны альянс перашкодзіў гэтаму сваёй прысутнасцю. І калі б Пуцін пачаў глабальнае ваеннае ўварванне ва Украіну, то NATO на працягу сямідзесяці двух гадзін адказала б магутным паветраным авіяўдарам. І тады б рэжым Пуціна мог наогул абрынуцца. Гэта б было. У NATO ёсць вельмі шмат людзей, якія хочуць разабрацца з Пуціным і абараніць Украіну, бо тут ва Украіне цяпер наогул вызначаецца бяспека не толькі Еўропы, а ўсяго свету. Але няма пакуль палітычнай волі», - дапусціў Шуліпа.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках