Польскі злоты рэзка таннее
9- 20.12.2014, 16:04
- 24,643
Польскі злоты патаннеў да мінімуму за 15 месяцаў на фоне расейскага крызісу.
Як паведамляе агенцтва Bloomberg, курс польскага злотага да еўра ўпаў у пятніцу да мінімуму з верасня 2013 года, а цэны на дзяржаблігацыі Польшчы зніжаюцца ў сувязі з асцярогамі, што крызісныя з'явы ў Расеі могуць распаўсюдзіцца і на суседнія краіны.
Польская нацвалюта патаннела на 0,8%, да 4,2846 злотага за еўра і 3,43 за даляр. Абменнікі паказваюць курсы ў 3,51 злотых за даляр, 4,3 за еўра.
За апошнія шэсць сесій злоты страціў 2,3% кошту, займаючы трэцяе месца ў тэмпах падзення сярод 24 валют emerging markets пасля рубля і вугорскага форынта, піша mignews.com.ua.
Чалец савета грашова-крэдытнай палітыкі польскага ЦБ Эльжбета Хойна-Дух заявіла ў пятніцу, што падзенне курсу злотага - спрыяльны фактар, паколькі яно падтрымае экспарцёраў краіны. «Калі паслабленне курсу захаваецца, яго можна будзе разглядаць як замену зніжэнню працэнтнай стаўкі», - прыводзіць яе словы агенцтва навін PAP.
Апошнія два паседжанні польскі ЦБ пакідаў працэнтную стаўку без змен - на рэкордна нізкай адзнацы ў 2%.