29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея сцягвае ў Крым авіяцыйную тэхніку

7
Расея сцягвае ў Крым авіяцыйную тэхніку

Галоўнакамандуючы ВПС Расеі заявіў аб планах пераабсталявання зенітных ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў і авіяцыі ў Крыме.

У злучэнняў ВПС, якія базуюцца ў Крыме, у бліжэйшы час паступіць новая авіяцыйная тэхніка, заявіў у суботу галоўнакамандуючы ВПС Расеі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў, паведамляе "Інтэрфакс".

"Мы насычаем Крым суперсучаснай авіяцыйнай тэхнікай, тут усё будзе новае - у зенітных ракетных войсках, радыётэхнічных войсках і, натуральна, у авіяцыі. Вы сёння ўбачыце - большасць тэхнікі, якая тут будзе сёння лётаць, яна будзе ўся тут, у Крыме", - сказаў Бондараў журналістам у Севастопалі.

Паводле слоў галоўнакамандуючага ВПС, севастопальцы сёння ўбачаць выступ пілатажных груп "Стрыжы", "Беркут" і "Рускія віцязі". Будуць палёты Ту-95, Іл-76 на дазапраўку.

У рамках правядзення акцыі ў небе Севастопаля праляцяць два стратэгічных бамбавікі-ракетаносцы Ту-95МС, 4 знішчальнікі Су-27, 4 штурмавікі Су-25, верталёт Ка-52, 2 верталёты Мі-8.

У цяперашні час у Крыме базуюцца два злучэнні ВПС - авіяцыйнае і СПА.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках