Нарвежац Свендсэн бліскуча перамог у гонцы пераследу ў Паклюцы
1- 20.12.2014, 17:40
- 4,922
Нарвежскі біятланіст не пакінуў ніводнага шанцу супернікам у гонцы пераследу.
Паказаўшы стоадсоткавую трапнасць падчас стральбы, Эміль Эгле Свендсэн упэўнена перамог у персьюце на этапе Кубка свету ў славенскай Паклюцы. Другое месца з двума пудламі у расейца Антона Шыпуліна. Прызавую тройку замкнуў француз Мартэн Фуркад, піша bigmir.net.
Нагадаем, беларуская біятланістка Дар'я Домрачава сёння перамагла ў гонцы пераследу сярод жанчын на трэцім этапе Кубка свету ў славенскай Паклюцы. Гэта 21-я перамога ў беларускі ў кар'еры. Усяго на рахунку Домрачавай 59 прызавых месцаў на Кубку свету (21-18-20).
Фота: AP/Darko Bandic