28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча эвакуюе з Данбаса этнічных палякаў

6
Польшча эвакуюе з Данбаса этнічных палякаў

Спіс грамадзян Украіны, у якіх ёсць «карта паляка», або дакументальнае пацверджанне польскіх каранёў, удакладняюць у консульстве.

Пра гэта паведаміў генеральны консул Польшчы Станіслаў Лукасік, паведамляе «Радио Свобода».

Генеральнае консульства рэспублікі Польшча ў Харкаве рыхтуецца эвакуяваць каля ста этнічных палякаў, якія цяпер жывуць на захопленых прарасейскімі баявікамі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей.

«Мы дапаможам эвакуявацца людзям польскага паходжання і іх сем'ям. Гэта грамадзяне Украіны, у якіх ёсць «карта паляка», або тыя, у каго яшчэ няма такой карты, але ў якіх ёсць дакументальнае пацверджанне польскіх каранёў. У нас ёсць праграма эвакуацыі суайчыннікаў, якія знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях. Мы цяпер удакладняем спісы. Пакуль у спісах каля 50 чалавек. Для складання ўсіх спісаў у нас ёсць яшчэ тыдзень, і я думаю, што гэта будзе не больш за сто чалавек», - распавёў Лукасік.

Чакаецца, што людзей аўтобусамі вывезуць у Харкаў з Валнавахі Данецкай вобласці і з Севераданецка Луганскай вобласці. Затым з Харкава пасля афармлення віз і іншых фармальнасцей людзей адправяць у Польшчу.

Нагадаем, раней паведамлялася, што колькасць вымушаных перасяленцаў з Крыму і Данбаса паводле афіцыйных звестак перавысіла 570 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках