28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя Узбекістана заклікала да байкоту «выбараў»

Апазіцыя Узбекістана заклікала да байкоту «выбараў»

На выбарах у ніжнюю палату Олій Мажліса ўдзельнічаюць толькі прыхільнікі Карымава.

Ва Узбекістане пачалося галасаванне на выбарах у парламент краіны і мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады.

Як адзначае агенцтва dpa, толькі нешматлікія назіральнікі вераць у тое, што яны паўплываюць на палітычны ландшафт у гэтай краіне, паведамляе Deutsche Welle.

Да ўдзелу ў выбарах дапушчаныя чатыры партыі: Ліберальна-дэмакратычная партыя Узбекістана, Народна-дэмакратычная партыя Узбекістана, Дэмакратычная партыя Узбекістана «Мілій цікланіш» («Нацыянальнае адраджэнне») і Сацыял-дэмакратычная партыя «Адалат» («Справядлівасць»). Усе яны з'яўляюцца праўладнымі.

На 135 месцаў у Заканадаўчай палаце Вярхоўнага савета (Олій Мажліса) прэтэндуюць 535 кандыдатаў.

У выбарах могуць удзельнічаць 20,8 мільёна выбаршчыкаў. За ходам галасавання сочаць больш за 300 назіральнікаў з амаль 50 дзяржаў, паведамляе «Інтэрфакс». Лідары апазіцыі, многія з якіх вымушана пражываюць за мяжой, заклікалі да байкоту галасавання.

АБСЕ накіравала на «выбары» абмежаваную місію назіральнікаў у складзе 20 чалавек. У афіцыйнай заяве арганізацыя тлумачыць гэта «адсутнасцю канкурэнтнай барацьбы паміж кандыдатамі», у неафіцыйных каментарах прадстаўнікоў АБСЕ ўзбекскія выбары называюцца фарсам, паведамляе BBC.

Вынікі выбараў будуць апублікаваныя 22 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках