27 красавiка 2024, Субота, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іосіф Сярэдзіч: Нарада ў Мінінфармацыі нагадала савецкія часы

41
Іосіф Сярэдзіч: Нарада ў Мінінфармацыі нагадала савецкія часы

Галоўны рэдактар «Народнай волі» распавёў пра сустрэчу з міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч, якая прайшла ўчора.

З ягоных слоў, яна была падобная на мерапрыемствы, якія праводзяцца яшчэ ў часы СССР. Пра гэта Іосіф Сярэдзіч заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«На такім жа я прысутнічаў яшчэ ў савецкі час, гэта было ну зусім як у сумна вядомага загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ Савелія Паўлава», - сказаў ён.

Нагадаем, учора міністр Лілія Ананіч сабрала рэдактараў некаторых дзяржаўных і незалежных СМІ і праінфармавала аб апошніх кроках і пра прыярытэты дзяржаўнай палітыкі на гэтым этапе. Яна распавяла, што ўрад і Нацбанк праводзяць неабходныя меры, каб утрымаць сітуацыю пад кантролем і каб краіна «сустрэла Новы год спакойна».

Міністр паабяцала, што дзяржаўныя структуры будуць вычарпальна паведамляць пра ўсе наступныя крокі ў гэтай сферы. У сваю чаргу, яна прасіла, каб СМІ асвятлялі сітуацыю ўзважана, «зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў краіны».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках