29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты Крыма просяць Джэмілева не рабіць «антырасейскіх» заяў

2
Акупанты Крыма просяць Джэмілева не рабіць «антырасейскіх» заяў

Лідарам крымскіх татараў назвалі ўмову, пры якой акупацыйныя ўлады дазволяць ім вяртанне на паўвыспу.

Мустафа Джамілеў і кіраўнік Меджліса Рафат Чубараў змогуць патрапіць у Крым у тым выпадку, калі зменяць антырасейскую рыторыку. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Дождж» выказаў адзін са здраднікаў, які спрыяў акупацыі Крыму, былы першы віцэ-прэм'ер Крыма, паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Татарстан у Казахстане Рустам Тэміргаліеў, паведамляе «Радио Свобода».

Характэрна, што яго прадставілі як вядучага навуковага супрацоўніка Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржкіравання пры прэзідэнце Расеі.

«З майго пункту гледжання, нам трэба даць ім (Мустафе Джамілеву і Рафату Чубараву шанец вярнуцца, трэба пасадзіць іх за стол перамоваў, патрэбная дыскусія, трэба даць ім шанец давесці свой пункт гледжання. У нас, з расейскага боку, дастаткова аргументаў для таго, каб пераканаць іх, што ніякіх рызык для крымскіх татараў у Расеі няма», - сказаў Тэміргаліеў.

На пярэчанне вядучага, што лідараў крымскататарскага народа ў сапраўдны час не пускаюць у Крым, экс-першы віцэ-прэм'ер адказаў: «Яны гатовыя да дыскусіі».

«Я ведаю, што з Чубаравым нейкія кансультацыі вяліся, але з іх боку таксама патрэбна пэўная міралюбная рыторыка, бо яны займаюць жорсткую антырасейскую пазіцыю. Сёння ў такіх умовах пасля такіх гучных заяў гаварыць з імі няма пра што. Мы гатовыя з імі ўступаць у перамовы. Але пры гэтым яны таксама павінны заняць пэўную лаяльную пазіцыю, як мінімум не рабіць такіх рэзкіх заяў, якія яны робяць», - дадаў Тэміргаліеў.

Нагадаем, расейскія ўлады забаранілі ўезд у Крым Мустафе Джамілеву і Рафату Чубараву тэрмінам на пяць гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках