27 красавiка 2024, Субота, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе ад Францыі вярнуць грошы за «Містралі»

28
Расея патрабуе ад Францыі вярнуць грошы за «Містралі»

У Мінабароны РФ заяўляюць, што гатовыя да ўсякага варыянту развіцця падзей вакол перадачы французскіх верталётаносцаў.

Варыянты вяртання грошай замест караблёў нават маюць перавагу, паведамляе Deutsche Welle.

«Не важна, ці будзе на календары 31 снежня 2014 года, ці 1 студзеня 2015 года: мы чакаем пастановы ад Францыі», - сказаў намеснік міністра абароны РФ Юрый Барысаў.

З ягоных слоў, Маскву задаволіць як перадача саміх Містраляў, так і вяртанне «ўсіх укладзеных сродкаў». Апошні варыянт Барысаў нават назваў пераважным праз валютны крызіс і абрынанне расейскага рубля.

Кантракт на перадачу двух суднаў тыпу «Містраль» паміж расейскім «Рособоронэкспортом» і французскай кампаніяй DCNS быў падпісаны яшчэ ў 2011 годзе. Агульная сума кантракту, паводле звестак AFP, складае 1,2 мільярда еўра.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках