28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мытня затрымала 20 фур з Калінінграда

13
Беларуская мытня затрымала 20 фур з Калінінграда

Беларускія мытнікі затрымалі 20 грузавых аўтамабіляў з Калінінградскай вобласці.

Пра гэта паведамляе агенцтва FlashNord са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе рэгіёну.

«Дваццаць фур затрыманыя ў Беларусі. Яны везлі тэлевізары і іншую бытавую тэхніку ў Цэнтральную Расею. У мытнікаў суседняй краіны паўсталі сумневы ў паходжанні грузу. Фуры арыштаваныя на 10 дзён», - сказала крыніца.

Губернатар Калінінградскай вобласці Мікалай Цуканаў даручыў міністру прамысловасці рэгіёну Дзмітрыю Чэмакіну выехаць у Беларусь і развязаць пытанне з затрыманымі грузавікамі.

Раней прадстаўнік беларускага мінсельгаспрада заявіў, што Менск і Масква папярэдне ўзгаднілі прагнозныя балансы паставак сельгаспрадукцыі на 2015 год, якія прадугледжваюць рост беларускага экспарту ў Расею.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках