28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР назвала калядную ёлку на мяжы «аб'яўленнем вайны»

8
КНДР назвала калядную ёлку на мяжы «аб'яўленнем вайны»

Паўночная Карэя абвінаваціла суседа ў правакацыі.

Намер усталяваць калядную ёлку на ўзгорку Эгібон ў Паўднёвай Карэі паблізу мяжы ў Пхеньяне назвалі аб'яўленнем вайны, паведамляе ТАСС.

«Цырымонія запальвання агнёў у гэтым раёне, якая з'яўляецца следствам варожай палітыкі кіруючых колаў Паўднёвай Карэі на чале з Пак Кын Хе (прэзідэнт РК) абразлівая для салдат і афіцэраў КНА і фактычна азначае аб'яўленне вайны», - заявіў прадстаўнік камандавання Карэйскай народнай арміі.

Ён адзначыў, што КНДР не збіраецца пасіўна назіраць за правакацыйнымі дзеяннямі паўднёвакарэйскага рэжыму ў раёне вайсковай дэмаркацыйнай лініі ў дэмілітарызаванай зоне.

Штогадовая цырымонія запальвання агнёў на ёлцы праводзілася да 2004 года, калі Карэя і КНДР дамовіліся спыніць прапагандысцкія акцыі па абодва бакі мяжы.

Аднак пасля інцыдэнту з патанулым у 2010 годзе карветам паўднёвакарэйскіх ВМС Чханан гэтая цырымонія аднавілася.

Толькі ў мінулым годзе ў перыяд рэзкага абвастрэння становішча на Карэйскай паўвыспе міністэрства абароны Карэі адхіліла просьбу паўднёвакарэйскіх цэркваў даць дазвол запаліць агні на каляднай ёлцы, якія бачныя на тэрыторыі КНДР.

У кастрычніку гэтага года, паводле звестак рэгіянальных агенцтваў, памежнікі КНДР паспрабавалі збіць шары з прапагандысцкімі матэрыяламі, адкрыўшы па іх агонь з кулямётаў. Пасля гэтага пачалася перастрэлка з паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі, а некалькі куль упалі на тэрыторыю населенага пункта.

У выніку чарговая спроба запусціць шары з паўднёвакарэйскага раёна Паджу наткнулася на пратэсты і супраціў мясцовага насельніцтва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках