27 красавiка 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні людзей у Маямі зладзілі мітынг супраць збліжэння ЗША з Кубай

5
Сотні людзей у Маямі зладзілі мітынг супраць збліжэння ЗША з Кубай

Больш за 200 кубінскіх актывістаў зладзілі ў Маямі акцыю пратэсту супраць аднаўлення дыпламатычных стасункаў паміж астраўной дзяржавай і ЗША.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Маніфестанты сабраліся ў парку Маленькая Гавана (Little Havana). Сярод удзельнікаў акцыі былі як лідары апазіцыі Кубы, так і амерыканскія палітыкі кубінскага паходжання, піша Lenta.ru.

На мітынгу выступіла Берта Салеры, прадстаўніца кубінскага жаночага руху Ladies in White («Жанчыны ў белым»), які аб'ядноўвае маці і жонак дысідэнтаў, арыштаваных на выспе ў пачатку 2000-х гадоў. «Кубе патрэбная свабода, і гэтая свабода залежыць ад саміх кубінцаў», - сказала Салеры.

Пасля таго як Абама абвясціў курс на збліжэнне з Гаванай, у Маямі было праведзена сацыялагічнае даследаванне сярод амерыканскіх грамадзян, якія маюць кубінскія карані. Сацапытанне выявіла раскол паміж людзьмі маладога і сярэдняга ўзросту і прадстаўнікамі старэйшага пакалення. Рэспандэнты, старэйшыя за 65 гадоў выказаліся катэгарычна супраць аднаўлення дыпламатычных стасункаў паміж ЗША і астраўной дзяржавай. Людзі маладзейшыя за 65, наадварот, падтрымліваюць курс прэзідэнта. Аналагічным чынам падзяліліся меркаванні паміж тымі, хто нарадзіўся на Кубе і пераехаў у ЗША, і тымі, хто з'явіўся на свет ужо на амерыканскай тэрыторыі.

Абама абвясціў курс на збліжэнне з Кубай у сярэдзіне снежня. Ён заявіў, што Вашынгтон аднаўляе дыпламатычныя стасункі з Гаванай, якія былі перапыненыя ў 1961 годзе. Са слоў Абамы, Злучаныя Штаты адчыняць сваю амбасаду на Кубе.

У 1960 годзе ЗША ўвялі ў дачыненні да Кубы гандлёвае эмбарга. Вашынгтон пайшоў на такі крок пасля таго, як у 1959-м у выніку рэвалюцыі да ўлады на выспе прыйшоў Фідэль Кастра. У Дзярждэпе тады заявілі, што на Кубе ўсталяваўся аўтарытарны рэжым, абмяжоўваюцца асноўныя свабоды і правы чалавека.

Фота: Joe Raedle/GETTY IMAGES NORTH AMERICA/AFP

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках