28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца ў Пакістане пакаралі смерцю за замах на Мушарафа

2
Расейца ў Пакістане пакаралі смерцю за замах на Мушарафа

Чацвёра асуджаных у справе аб замаху на экс-прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа пакараныя.

Сярод іх быў і расейскі грамадзянін Ахлас Ахлак, паведамляе РБК са спасылкай на пакістанскую газету Dawn.

Выданне сцвярджае, што Ахлак і трое іншых асуджаных раніцай у нядзелю былі пакараныя ў раённай турме горада Файсалабад. Паводле звестак Dawn, перад смерцю асуджаным дазволілі сустрэцца са сваякамі.

Пацверджання гэтай інфармацыі ад расейскіх дыпламатаў пакуль няма. Раней расейская дыпмісія паведамляла, што з уладамі Пакістана вядуцца перамовы аб адтэрміноўцы пакарання.

Бацька Ахласа Ахлака - грамадзянін Пакістана, маці - расеянка, паводле звестак амбасады, сям'я даўно распалася. Ахлак нарадзіўся ў Валгаградзе ў 1979 годзе, мае грамадзянства Расеі. У 2003 годзе суд Пакістана вынес яму абвінаваўчы прысуд у справе аб спробе замаху на Первеза Мушарафа, які ў той час быў прэзідэнтам краіны. Суд прысудзіў Ахлака да смяротнага пакарання, пры гэтым сам падсудны сваю віну адмаўляў.

Два гучныя замахі на Первеза Мушарафа адбыліся ў снежні 2003 года з розніцай у некалькі дзён. У першым выпадку пад мостам у горадзе Равалпіндзі, на шляху руху прэзідэнцкага картэжу, было закладзена пяць выбуховых прыстасаванняў. Спрацавалі яны пасля таго, як картэж праехаў мост. Гэта здарылася 14 снежня, а 25 снежня, таксама ў Равалпіндзі, прэзідэнцкі картэж атакавалі два начыненыя выбухоўкай грузавікі. У тым нападзе загінулі 14 выпадковых мінакоў, дзясяткі чалавек атрымалі раненні. Мушараф і суправаджаючыя яго асобы не пацярпелі. Дакладную колькасць арыштаваных у справе аб замаху ўлады краіны не называюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках