27 красавiка 2024, Субота, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» перамаглі ў другім матчы ў Адзінай лізе ВТБ

Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» перамаглі ў другім матчы ў Адзінай лізе ВТБ

Падапечныя Ігара Грышчука перамаглі баскетбалістаў «Астаны» з лікам 85:84 (28:20, 15:20, 18:19, 24:25).

На працягу ўсёй гульні чэмпіёны Беларусі мелі даволі камфортную перавагу, але за хвіліну да заканчэння чацвёртай чвэрці дазволілі супернікам выйсці наперад 84:83. Аднак у вырашальны момант паядынку сваё важкае слова сказаў плэймейкер менчукоў Мірка Бранковіч, які за 3 секунды да фінальнай сірэны стрымана рэалізаваў два штрафныя кідкі. Усяго на ягоным асабовым рахунку 15 ачкоў, а самым выніковым у складзе «драконаў» стаў Іван Мараш, які набраў 18 балаў, паведамляе БелТА.

Да гэтага менчукі пацярпелі 9 параз у 10 праведзеных сустрэчах. Сваю першую вікторыю ў «банкаўскім» турніры яны атрымалі 16 лістапада, узяўшы верх у гасцях над краснаярскім «Енісеем» - 94:88.

Нягледзячы на сённяшні поспех, «Цмокі-Мінск» па-ранейшаму займаюць апошняе, 16-е месца ў турнірнай табліцы. Наперадзе тут «Ніжні Ноўгарад», які мае стоадсоткавы паказчык - 10 перамог у 10 паядынках. Столькі ж разоў перамагаў і маскоўскі ЦСКА, які згуляў на матч больш. Сёння вечарам лідары згуляюць паміж сабой на пляцоўцы ніжагародцаў. Наступную сустрэчу ў чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ «Цмокі» правядуць 23 снежня ў Маскве супраць ЦСКА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках