27 красавiка 2024, Субота, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя парушыла санкцыі ЕЗ і падпісала кантракт з Расеяй?

15
Грэцыя парушыла санкцыі ЕЗ і падпісала кантракт з Расеяй?

Грэцыя падпісала з РФ кантракт на пастаўку запасных частак да сістэм супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на вайсковую крыніцу ў Афінах.

"Кантракт на пастаўку запасных частак да ТОР-М-1 і "АСА-АКМ" падпісаны на гэтым тыдні", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Сума кантракта не выдаецца. "Важна не толькі грашовае выражэнне, а тое, што Грэцыя прызнала інтарэсы сваёй абараназдольнасці важней за ўведзеныя санкцыі супраць Расеі, - падкрэсліў ён.- Для Грэцыі гэты кантракт вельмі важны, паколькі дазваляе падтрымліваць на належным узроўні супрацьпаветраную абарону".

У грэчаскіх СМІ на дадзены момант няма паведамленняў аб гэтым кантракце.

Нагадаем, што 31 ліпеня ЕЗ зацвердзіў сектаральныя санкцыі супраць Расеі. У прыватнасці, ЕЗ забараніў імпарт тавараў падвойнага прызначэння і тэхналогій для ваеннага выкарыстання ў РФ.

У санкцыйнай пастанове асобна адзначана, што забарона датычыцца запасных частак і тавараў падвойнага прызначэння.

Варта таксама адзначыць, што ў 1999-2000 гадах Расея ажыццявіла пастаўку 21 зенітна-ракетнага комплексу "Тор-М1" у Грэцыю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках