28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы за даляр бяруць 23 тысячы беларускіх рублёў

23
У Польшчы за даляр бяруць 23 тысячы беларускіх рублёў

Курс амаль у два разы вышэй за афіцыйны ў краіне.

У прымежных гарадах Польшчы, куды многія беларусы рванулі на выходных мяняць рублі, курс цяпер удвая вышэй за афіцыйны, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Мы можам вам прапанаваць толькі 15 злотых за 100 тысяч беларускіх рублёў, - кажуць у абменніках Бяла-Падляскі і Терэспаля. Пры гэтым курс злотага нават з 30-працэнтнай камісіяй у Беларусі складае цяпер каля 4.300 за злоты. Атрымліваецца пераплата амаль у 1000 рублёў за кожны злоты. А курс даляра ў перакладзе на беларускія рублі, такім чынам, атрымліваецца 23-24 тысячы.

- Валюта ў вас нестабільная, - тлумачаць палякі. - Вось рызыкі і страхуем.

- У нас таксама курс даляра вырас за апошнія дні на 20 грошаў (каля 800 рублёў). Быў 3,20 злотых за даляр, а цяпер - 3,43, - дадаюць ў абменніках.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках