18 красавiка 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святло ў Севастопалі будуць адключаць на восем гадзін у дзень

23
Святло ў Севастопалі будуць адключаць на восем гадзін у дзень

Акупаваны Крым мае праблемы з падачай электраэнергіі ўжо на працягу некалькіх дзён.

Сёння раніцай, 21 снежня, самаабвешчаныя ўлады Севастопаля ўвялі новыя графікі абмежавання энергаспажывання для насельніцтва, паведамляе "Новое Время".

"Крымэнерго" адзначыла, што гэта звязана з вывадам у рамонт маршрута ВЛ-330кВ Мелітопаль - Джанкой. У гэтай высакавольтнай лініі працавала адзіная ВЛ-220кВ, якая забяспечвае сувязь паміж Украінай і Крымам.

Акупацыйныя ўлады пры гэтым прызналі, што пайшлі на такі крок праз магчымасць поўнага адключэння Крыму ад электразабеспячэння.

Паводле іхняму паведамленню, з 21 снежня ўводзяцца новыя графікі часовага абмежавання электраспажывання, святла, напрыклад, у Севастопалі, не будзе па восем гадзін у дзень: з 8:00-10:00; 12:00-14:00, 16:00-18:00, 20:00-22:00 у адных раёнах, і з 10:00 -12:00; 14:00-16:00, 18:00-20:00, 22:00-00:00 у іншых.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках