27 красавiка 2024, Субота, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Пуцін не падобны на чалавека, які перамог

19
Барак Абама: Пуцін не падобны на чалавека, які перамог

Прэзідэнт ЗША заявіў, што не адчувае, што яго перамог Уладзімір Пуцін.

Доказам гэтага Барак Абама назваў эканамічныя праблемы ў Расеі, піша РБК.

Гаворка пра гэта зайшла ў знешнепалітычнай частцы інтэрв'ю, дзе Абама адказваў на пытанне аб тым, ці з'яўляецца Пуцін "майстрам, які абставіў Захад". "Тры-чатыры месяцы таму пра Пуціна казалі, што ён гросмайстар, перамагае Абаму і да таго падобнае. А цяпер ён стаіць перад тварам калапсу ягонай валюты, буйнога фінансавага крызісу і значнага скарачэння эканомікі, - указаў прэзідэнт ЗША. - Непадобна на чалавека, які перамог (rolled) мяне ці Злучаныя Штаты".

Reuters нагадвае, што пасля далучэння Крыму да Расеі ЗША сумесна з Еўразвязам увялі шэраг санкцый супраць РФ.

"У некаторых дыпламатаў ёсць такое адчуванне на ўзроўні рэфлексу, што калі спачатку страляць, а потым думаць, то ты здаешся моцным. Я з гэтым не згодны. Мы праявілі жорсткую пазіцыю ў дачыненні да краін, якія, на нашую думку, парушаюць міжнароднае заканадаўства або супрацьстаяць нашым інтарэсам", - паведаміў таксама Абама.

Цалкам інтэрв'ю будзе паказанае ўвечары ў нядзелю паводле амерыканскага часу. На сайце CNN публікуюцца відэафрагменты, піша slon.ru.

У іншай частцы інтэрв'ю праграме "State of the Union" Абама паведаміў, што "зробіць усё магчымае", каб закрыць турму на кубінскай базе ў Гуантанама. На ягоную думку, яна не вырашае сваіх задач. Насупраць, наяўнасць вязняў у Гуантанама "натхняе джыхадзістаў і экстрэмістаў па ўсім свеце". Напярэдадні Белы дом адправіў у Афганістан чацвярых вязняў Гуантанама, скараціўшы іх колькасць да 132.

Трэці фрагмент прысвечаны абмеркаванню кібератакі на Sony Pictures. "Не думаю, што гэта быў акт ваеннай агрэсіі. Думаю, гэта быў вельмі дарагі акт кібервандалізма. Мы вельмі сур'ёзна ставімся да гэтага інцыдэнту і адкажам прапарцыйна", - паведаміў Абама.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках