28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Століна нелегальна везла ў Беларусь тону гарэлкі

9
Жыхарка Століна нелегальна везла ў Беларусь тону гарэлкі

Спіртное ацанілі ў суму 353 мільёны рублёў.

Кардонныя скрыні з бутэлькамі гарэлкі і каньяку выявілі супрацоўнікі ДАІ Гомельскай вобласці ў мікрааўтобусе на тэрыторыі Добрушскага раёна каля беларуска-ўкраінскай мяжы. 1,2 тысячы літраў гарэлкі ў бутэльках і 10 літраў каньяку ацэньваюцца ў 353 мільёны беларускіх рублёў, паведамляе БелТА.

Аўтамабілем "Мерседэс-Спрынтэр" кіраваў жыхар горада Століна. Спіртное перавозілася без адпаведных суправаджальных дакументаў. Уладальніца грузу, таксама жыхарка Століна, якая была пасажырам ў аўтамабілі, патлумачыла, што набыла спіртныя напоі ў Казахстане для асабістага карыстання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках