28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трансаэро» пагражае прыпыненнем палётаў

4
«Трансаэро» пагражае прыпыненнем палётаў

«Трансаэро», другі ў аб'ёмах авіяперавозчык у Расеі, звярнуўся за дзяржпадтрымкай.

У кампаніі сцвярджаюць, што даўгі могуць прывесці да прыпынення палётаў яшчэ да Новага года. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле слоў чыноўніка, блізкага да Мінтрансу, улады робяць усё магчымае, каб прадухіліць прыпыненне палётаў. Ён дадаў, што кампанія з'яўляецца сістэмаўтваральнай у галіне і дапамога ёй будзе аказаная. Суразмоўца агенцтва не паказаў, у якім аб'ёме.

Як заявіла крыніца, кіраўнік кампаніі Вольга Плешакова ў першай палове снежня праінфармавала ўрад аб рызыцы прыпынення палётаў ужо да канца года.

У канцы верасня дзве авіякампаніі РФ - UTair і «Трансаэро» - звярнуліся па дзяржпадтрымку.

За дзень да гэтага міністр транспарту Максім Сакалоў заявіў, што кіраўніцтва некаторых авіякампаній звярнулася па падтрымку ў ведамства. «Авіяперавозкі папрасілі аб дадатковых мерах бюджэтнай падтрымкі, у дадзеным выпадку было пастаўленае пытанне аб дзяржаўных гарантыях у банкаўскіх крэдытах», - сказаў ён. Тады ён заявіў, што цяпер гэтая магчымасць прапрацоўваецца сумесна з Міністэрствам фінансаў. «На працягу месяца павінныя быць гатовыя прапановы для ўрада ад усіх зацікаўленых бакоў», - удакладніў ён.

Пазней, у пачатку кастрычніка, крыніцы «Інтэрфакса» заявілі, што «Трансаэро» папрасіла ўрад даць дзяржгарантыі ў крэдытах у памеры да 10 млрд руб. Згодна з інфармацыяй суразмоўцаў агенцтва, ліст у Міністэрства эканамічнага развіцця паступіў 18 верасня. Пры гэтым 25 верасня ведамства дало станоўчы адказ і заявіла, што лічыць магчымым прадастаўленне авіяперавозчыку дзяржгарантыі ва ўстаноўленым урадам парадку.

Тады ў размоае з РБК афіцыйны прадстаўнік «Трансаэро» гэтую інфармацыю абверг. Але прадстаўнік МЭР звесткі пацвердзіў. «Міністэрства праінфармавала авіякампанію аб існых правілах прадастаўлення дзяржгарантый, пры выкананні якіх заяўка можа быць разгледжаная. Запытаў ад іншых авіякампаній у Мінэканамразвіцця не паступала», - паведамілі тады ў міністэрстве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках