28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША хочуць вярнуць КНДР у спіс фундатараў тэрарызму

2
ЗША хочуць вярнуць КНДР у спіс фундатараў тэрарызму

Злучаныя Штаты падумваюць пра тое, каб вярнуць Паўночную Карэю ў спіс фундатараў тэрарызму пасля кібератакі на кампанію Sony Pictures.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Барак Абама. Паводле ягоных слоў, рашэнне будзе прынятае пасля аналізу сітуацыі, якая ўзнікла ў выніку "акта кібервандалізма", паведамляе BBC.

КНДР абвяргае сваю датычнасць да кібератакі на кінакампанію, якая рыхтуецца выпусціць на экраны фільм "Інтэрв'ю" аб выдуманым замаху на паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына.

Sony скасавала запланаваны на 25 снежня выпуск стужкі ў пракат, пасля таго як ад хакераў былі атрыманыя пагрозы на адрас кінатэатраў, і зараз плануе паказаць гэты фільм на "іншых платформах".

У інтэрв'ю CNN прэзідэнт Абама назваў гэтую акцыю "вельмі дарагім, вельмі накладным" прыкладам кібервандалізма, дадаўшы, што ён не разглядае гэта як "ваенныя дзеянні".

"Я пачакаю вынікаў справаздачы і пагляджу, што там будзе выяўлена", - сказаў Абама.

Паўночная Карэя знаходзілася ў амерыканскім спісе фундатараў тэрарызму на працягу 20 гадоў. У 2008 годзе Белы дом выключыў гэтую краіну са спісу, пасля таго як Пхеньян пагадзіўся на поўнамаштабную праверку сваіх ядзерных аб'ектаў.

У суботу ЗША звярнуліся да Кітая, галоўнага саюзніка Паўночнай Карэі, з просьбай змагацца з хакерскімі нападамі КНДР. Усе паўночнакарэйскія камунікацыі праходзяць менавіта праз Кітай.

Пакуль ад Пекіна афіцыйнага адказу не было.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках