«Ахвяры петард» палохалі гарадзенцаў
- 22.12.2014, 10:00
- 4,757
Валанцёры, абматаныя бінтамі, заклікалі гараджан выконваць меры засцярогі пры запуску петардаў, феерверкаў і салютаў.
Своеасаблівыя «муміі» хадзілі па цэнтры Горадні 20 снежня, піша «Вячэрні Гродна».
Дзве групы валанцёраў прайшлі ад плошчаў Савецкай і Леніна і сустрэліся каля моладзевага цэнтра. Хлопцы раздавалі гараджанам памяткі аб мерах бяспекі пры запуску, петардаў, феерверкаў і салютаў. Дапамагалі актывістам роставыя лялькі.