У Кувейце разбіўся вайсковы гелікоптэр ЗША
- 22.12.2014, 12:02
- 2,862
У Кувейце падчас трэніровачнага палёту разбіўся вайсковы гелікоптэр ЗША.
Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.
Удакладняецца, што ў выніку здарэння пацярпелі тры члены экіпажа. Усяго на борце судна знаходзіліся шэсць чалавек, піша «Газета.Ru».
«Усе шэсць членаў экіпажа выжылі ў катастрофе і былі шпіталізаваныя. Трое з шасці сябраў экіпажа атрымалі лёгкія траўмы», - гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.