19 красавiка 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупаваны Крым пакінулі 19 тысяч чалавек

Акупаваны Крым пакінулі 19 тысяч чалавек

Больш за палову з іх складаюць крымскія татары.

Пра гэта заявіў упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў справах крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў, паведамляе УНП.

«Мы абапіраемся на звесткі Вярхоўнага камісарыята ААН у справах бежанцаў... Там аперуюць лічбамі, што ў агульнай складанасці... з тэрыторыі Крыму і Севастопаля перайшло дзесьці прыкладна 19 тысяч чалавек і больш за палову з іх складаюць крымскія татары», - адзначыў Джамілёў.

Паводле звестак ААН, канфлікт ва Украіне прывёў да таго, што свае дамы пакінулі больш за 824000 чалавек. Каля 95% вымушаных перасяленцаў - з тэрыторый на ўсходзе Украіны, закранутых ваенным канфліктам.

У дадатак да перамешчаных асобаў у межах Украіны, паводле інфармацыі УВКБ, прыкладна 387 тысяч чалавек з'яўляюцца бежанцамі ў Расею, у той час як 6,6 тысяч звярнуліся з просьбай даць прытулак у Еўрапейскім звязе і 581 - у Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках