19 сакавiка 2024, aўторак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзею Саўчанку пакінулі пад арыштам да лютага

3

Маскоўскі суд адхіліў скаргу ўкраінскай лётчыцы-дэпутата Надзеі Саўчанкі і пакінуў яе пад арыштам.

Пра гэта паведамляюць Grani.ru, якія вялі трансляцыю з залы суда.

«Суддзя Васюнін адхіліў скаргу Саўчанкі і пакінуў яе пад арыштам», - гаворыцца ў паведамленні.

Перад гэтым падчас відэаканферэнцыі з СІЗА Надзея Саўчанка заявіла, што калі яе не выпусцяць з-пад арышту, то яна будзе галадаць бестэрмінова, піша «Украінская праўда».

«Калі пастанова суда не зменіцца, буду працягваць галадоўку бестэрмінова», - заявіла лётчыца. Яна патлумачыла, што вымушаная была аб'явіць галадоўку, каб яе пачалі лячыць.

«Буду працягваць галадоўку, пакуль не вярнуся ва Украіну. Гэта не суіцыд, а адзіны даступны мне метад барацьбы», - заявіла Саўчанка.

Як вядома, Саўчанка ўтрымліваецца ў Маскве ў СІЗА пасля таго, як яе выкралі баевікі на Усходзе Украіны і перадалі ў рукі расейскіх спецслужбаў.

Саўчанку абвінавачваюць у тым, што лётчыца была карэктоўшчыцай для ўкраінскіх артылерыстаў, якія нібыта вялі «прыцэльны агонь» па расейскіх журналістах.

На апошніх выбарах яна стала народным дэпутатам у спісе «Бацькаўшчыны».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках