Інтэрнэт-партал open.by спыняе сваю працу
6- 22.12.2014, 16:54
- 36,297
Сайт спыняе сваю працу з 1 студзеня 2015 года.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце open.by.
«Дарагія сябры, з 1 студзеня 2015 open.by спыняе сваю працу. Першы беларускі інтэрнэт-партал выканаў сваю місію і сыходзіць у гісторыю.
Амаль 16 гадоў калектыў open.by працаваў для мільёнаў карыстальнікаў. Пачыналі ў далёкім 1999 годзе з інтэрнэт-газеты, а ў новае стагоддзе ўвайшлі інфармацыйным парталам з мноствам сэрвісаў і рэсурсаў.
Дзякуючы open.by з'явіліся і ператварыліся ў высокарэнтабельныя і значныя для беларускай сеткі сэрвісы і пляцоўкі: кадравы сайт rabota.by, праект domain.by, гандлёвы партал shop.by, сістэма электронных грошай easyPay і іншыя. Цяпер гэта самастойныя рэсурсы з шматтысячнай аўдыторыяй.
Сайт паслужыў стымулам да адкрыцця розных дзеючых сёння беларускіх парталаў і сэрвісаў. Для шэрагу кампаній стратэгічны шлях у байнэце пачынаўся з супрацоўніцтва з open.by. Мы стараліся быць карыснымі і раскрыць магчымасці інтэрнэту ў максімальна даступным для вас выглядзе. Мяркуем, што гэта ў нас атрымалася», - гаворыцца ў паведамленні.
Сэрвісы Mail.by, All.by, Fotki.by і Chat.by пакуль працягнуць сваю працу.
Пра прычыны закрыцця партала не паведамляецца.