Лукашэнка звольніў старшыню Магілёўскага аблвыканкама
17- 22.12.2014, 17:01
- 32,350
Лукашэнка 22 снежня вызваліў Пятра Рудніка ад пасады старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе беларускага дыктатара.
Нагадаем, Пётр Руднік быў прызначаны старшынём Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў снежні 2008 года. Раней Пётр Руднік быў генеральным дырэктарам РУП «Магілёўліфтмаш».