17 красавiка 2024, Серада, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ патрабуе разблакаваць незалежныя сайты ў Беларусі

17
АБСЕ патрабуе разблакаваць незалежныя сайты ў Беларусі

Папраўкі ў закон аб СМІ і блакаванне незалежных сайтаў павінны быць скасаваныя.

Пра гэта заявіла ў сваім звароце да беларускіх уладаў прадстаўніца Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч. З яе слоў, папраўкі ў заканадаўства, якія робяць больш жорсткімі дзяржаўны кантроль над інтэрнэтам у Беларусі, уяўляюць сабой сур'ёзную пагрозу для свабоды слова і свабоды СМІ. Заява Дуні Міятавіч апублікаваная на афіцыйным сайце АБСЕ (пераклад - charter97.org).

«Гэтыя папраўкі заснаваныя на няпэўна сфармуляваных прававых палажэннях і даюць дзяржаве шырокія правы для ўмяшання ў размяшчэнне любой інфармацыі ў інтэрнэце, - гаворыцца ў звароце. - Яны таксама накладаюць на распаўсюднікаў інфармацыі функцыі квазі-цэнзуры.

Інтэрнэт павінен заставацца для грамадзян вольнай прасторай для магчымасці абмену інфармацыяй і выражэння крытычных поглядаў. Шырокае тлумачэнне гэтых новых паправак прывядзе да празмернага кантролю онлайн-кантэнту з боку ўладаў».

Дуня Міятавіч адзначыла, што папраўкі ў заканадаўства былі прынятыя без належнага грамадскага абмеркавання і ўступяць у сілу 1 студзеня 2015 года.

Прадстаўніца АБСЕ таксама асудзіла блакаванне незалежных інфармацыйных сайтаў, у тым ліку charter97.org, naviny.by, belaruspartisan.org і БелаПАН, доступ да якіх для беларусаў абцяжараны або немагчымы.

Нагадаем, 20 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Згодна з дакументам, усе інтэрнэт-сайты ў Беларусі прыроўненыя да СМІ і могуць быць заблакаваныя за адно парушэнне. Праект быў унесены на разгляд Саветам міністраў Беларусі і ў тэрміновым парадку ўхвалены «парламентам». Папраўкі не выносіліся на грамадскае абмеркаванне.

З 19 снежня ўлады Беларусі заблакавалі шэраг незалежных сайтаў, у тым ліку charter97.org. Доступ да іх з тэрыторыі Беларусі абцяжараны альбо немагчымы да сённяшняга дня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках