РПЦ: Праваслаўны банкінг абароніць ад крызісу
33- 22.12.2014, 19:12
- 15,971
Расейскія фінансісты плануюць стварыць праваслаўны банкінг.
Новая праваслаўная фінансавая сістэма можа абараніць расейскую эканоміку ад крызісу, лічыць старшыня сінадальнага аддзела ўзаемадзеяння Царквы і грамадства Маскоўскага патрыярхату протаіерэй Усевалад Чаплін (на фота - злева), паведамляе BBC.
Паводле слоў Чапліна, у групы расейскіх фінансістаў ёсць план стварэння праваслаўнага банкінгу. Праект прадугледжвае вылучэнне сродкаў не пад працэнт, а пад прыбытак будучага прадпрыемства.
Згодна з планам, бакі адмаўляюцца ад удзелу ў грашовых патоках ад вытворчасці тытунёвай і алкагольнай прадукцыі, ігральнага бізнесу, выкарыстання працы нелегальных мігрантаў і іншых рэчаў, якія не ўхваляюцца хрысціянствам.
"Неабходна ў свеце нарошчваць ролю механізмаў, якія не заснаваных на ліхвярстве", - адзначыў Чаплін.
Раней стала вядома аб тым, што ў Татарстане плануецца запусціць пілотны праект ісламскага банкінгу, які дзейнічае паводле аналагічнага прынцыпу - грошы вылучаюцца не пад працэнт, а пад прыбытак.
Фота: rian.ru