Каля берагоў Швецыі знайшлі дымавыя шашкі з расейскіх падлодак (Фота)
1- 22.12.2014, 20:21
- 21,397
На ўзбярэжжах шведскіх астравоў Готланд і Фаро былі выяўленыя пяць расейскіх камбінаваных сігнальных патронаў.
На ўзбярэжжах шведскіх астравоў Готланд і Фаро, пачынаючы з верасня месяца, былі выяўленыя пяць расейскіх камбінаваных сігнальных патронаў мадэлі КСП (з), з дапамогай якіх падаюцца каляровыя дымавыя сігналы з падводных лодак.
Пра гэта паведамляе «Главком» са спасылкай на «Радио Швеция».
«Тры падобныя патроны былі знойдзеныя на востраве Фаро 18 снежня. Усе яны, як паведамляе газета Дагенс Нюхетер, былі вывезеныя з месца паліцэйскімі сапёрамі і ўзарваныя», - адзначаецца ў публікацыі.
Як паказвае партал, паводле заявы прадстаўніка паліцыі Готланда Джэсікі Ларсдотэр, на востраве нярэдка даводзілася сутыкацца з боепрыпасамі, што выкідваюцца на ўзбярэжжа, гранатамі напрыклад, але сігнальныя патроны раней не сустракаліся.
З'яўленне расейскіх сігнальных патронаў на Готландзе звязваюць з шэрагам вучэнняў расейскіх ВМС на Балтыцы ў мінулым снежні.
Нагадаем, Мінабароны Швецыі раней паведамлялі аб магчымай прысутнасці замежнай падлодкі ў тэрытарыяльных водах краіны.
Фота: паліцыя Швецыі