6 траўня 2024, панядзелак, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўская міліцыя заблыталася

3
Магілёўская міліцыя заблыталася

Магілёўская міліцыя і пракуратура адпісаліся з нагоды скаргаў на сайт voskresinfo.com.

Пасля шэрагу скаргаў з нагоды паклёпу на сайце voskresinfo.com у магілёўскую міліцыю і пракуратуру магілёўскія грамадска-палітычныя актывісты і журналісты пачалі атрымліваць пісьмовыя адказы.

Паводле выніку адказаў з міліцыі стала вядома, што адзін і той жа сайт знаходзіцца ва Украіне і Расеі адначасова.

Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", у пісьмовым адказе, які атрымаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, адзначаецца, што сайт voskresinfo.com знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, і калі актывіст хоча прыцягнуць вінаватых за абразу, то павінны падаць іск у суд Украіны аб абароне годнасці і гонару ва ўстаноўленым законам парадку.

У адказе, які атрымаў з міліцыі актывіст Антон Касцоў гаворыцца, што сайт voskresinfo.com размяшчаецца ў Расеі, у Маскве, Сушчанскі вал, 5. Даецца і тэлефон тых, каму належыць сайт + 7 (495) 609-28-53. Касцоў таксама можа прыцягнуць да адказнасці вінаватых праз суд, аднак свой іск ён павінны накіраваць у суд Расеі, таксама аб абароне гонару і годнасці.

- Склалася сітуацыя, калі адзін сайт фізічна нібыта змяшчаецца ў двух месцах. Такога быць не можа. Відаць, што міліцыянты проста далі адпіску. Больш за тое, мы прасілі, каб доступ да сайта быў заблакаваны з тэрыторыі Беларусі, аднак пра гэта ў адказах не згадваецца ні слова. Усе мы ведаем, што паклёпы на грамадска-палітычных актывістаў учыняюць магілёўскія спецслужбы, - кажа Ігар Барысаў.

Трэба адзначыць, што адказу на свой зварот чакае і журналіст Алесь Буракоў, на якога таксама на сайце ўжо не ў першы раз выклалі паклёпніцкую інфармацыю.

Voskresinfo.com - сайт, які актывізуе сваю работу напярэдадні выбарчых кампаній. Работнікі сайта высылаюць анонсы артыкулаў на вядомыя ім мэйлы грамадска-палітычных актывістаў Магілёва. На сайце змяшчаецца інфармацыя прыватнага характару, якую можна атрымаць толькі дзякуючы спецыяльным сувязям у дзяржаўных органах. Ахвярамі паклёпу ў інтэрнэце за апошнія некалькі гадоў сталі не менш за 20 дэмакратычных актывістаў горада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках