Віцебская мытня затрымала 70 тон рыбапрадуктаў з Расеі
2- 22.12.2014, 21:26
- 10,534
Груз транспартаваўся з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.
Больш за 70 т рыбапрадуктаў з Расеі затрымана ў Расонскім раёне, паведамілі БелТА ў прэс-групе Віцебскай мытні.
Мабільныя групы Віцебскай мытні ў супрацоўніцтве з фітасанітарнай і ветэрынарнай службамі падчас планавага маніторынгу транспартных сродкаў, якія ідуць з Расеі ў Беларусь, прыпынілі рух грузавых аўтамабіляў з прыкметамі парушэння мытнага і іншых відаў заканадаўства.
У раёне вёсцы Юхавічы Расонскага раёна прыпынены рух грузавых аўтамабіляў з таварам "рыбапрадукты, рыба ў асартыменце" агульнай вагой больш за 70 т, які транспартаваўся з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў. Груз падлягае вяртанню ў Расейскую Федэрацыю.
Акрамя гэтага, у раёне населенага пункта Рэдзькі Дубровенскага раёна быў прыпынены рух аўтамабіля Renault, у грузавым адсеку якога перамяшчалася 500 кг садавіны (гранаты). На іх адсутнічалі транспартныя (перавозачныя) дакументы. На беларуска-расейскім участку мяжы прыпынены рух грузавых аўтамабіляў, якія перамяшчалі піламатэрыялы і дошкі без фітасанітарнага сертыфіката агульным ацэначным коштам больш за Br295,4 млн. Праводзіцца дадатковая праверка.