1 траўня 2024, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейца аштрафавалі за надпіс «Russian army, go home»

14

Аляксандр Ахмач аштрафаваны на 1,5 мільёна беларускіх рублёў.

8 верасня, на Дзень беларускай вайсковай славы, ён сфатаграфаваўся з плакатам «Russian army, go home». У канцы верасня яго пачалі выклікаць у міліцыю. На 28 лістапада прызначылі суд, абвінаваціўшы ў несанкцыянаваным пікетаванні, піша «Наша Нiва».

Аляксандр Ахмач папрасіў перанесці паседжанне. А пасля напісаў заяву, каб справу разглядалі ў яго адсутнасць. Акрамя таго, у заяве ён указаў, што, згодна з заканадаўствам, тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці - 2 месяцы. І ён скончыўся яшчэ 9 лістапада.

Суддзя Святаслаў Каліна не звяртаў увагу на заўвагу і прысудзіў яму штраф 1,5 мільёна рублёў.

Аляксандр Ахмач наважыў пазнаёміцца з матывацыйнай часткай пастановы суда, каб скласці скаргу. Але высветлілася, што яе няма. У матывацыйнай частцы павінна быць паказана, на падставе чаго грунтуецца пастанова і зробленая выснова аб вінаватасці чалавека.

Берасцеец падаў скаргу на дзеянні суддзі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках