1 траўня 2024, Серада, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адчулі крызіс: падзенне рубля ўжо важнейшае за Украіну

5
Расейцы адчулі крызіс: падзенне рубля ўжо важнейшае за Украіну

Вынікі апошніх апытанняў сведчаць, што расейцы адчулі наступ эканамічнага крызісу.

Апытанні былі праведзены міжнароднымі даследчымі кампаніямі GfK і Synovate Comcon.

Тэмы росту коштаў, дэвальвацыі рубля, неабходнасці эканоміі асабістых сродкаў у чацвёртым квартале па сваёй значнасці для апытаных расейцаў упершыню за апошнія месяцы апярэдзілі тэму вайсковых дзеянняў ва Украіне, паведамляе УНИАН.

Расейскія спажыўцы маюць намер эканоміць – гэта пацвярджае Synovate Comcon. Амаль палова рэспандэнтаў заявілі, што пачынаючы з лістапада праз крызіс яны пачалі актыўна эканоміць на ўсіх спажывецкіх катэгорыях.

49% эканамічна актыўнага насельніцтва буйных гарадоў пачалі эканоміць на таварах працяглага карыстання, 42% зрэзалі выдаткі на паслугі, 39% - на прадукты харчавання. Ва ўсіх гэтых катэгорыях колькасць грамадзян што эканомяць вырасла ў параўнанні са звесткамі трэцяга квартала 2014 у 3-7 разоў.

У лістападаўскім апытанні ўнутраныя эканамічныя праблемы ўпершыню за 5 гадоў патрапілі ў топ-3 актуальных. Галоўнай тэмай апошняга месяца стала рэзкае падзенне курсу рубля (так мяркуе 75% апытаных), другой - вайна ва Украіне (67%), трэцяй - эканамічны крызіс у Расеі (59%). У трэцім квартале топ-3 выглядае так: вайна ва Украіне (82%), расейскія харчовыя контрсанкцыі (59%) і санкцыі ў дачыненні да Расеі (55%).

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках