1 траўня 2024, Серада, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада разглядае пытанне аб скасаванні пазаблокавага статусу (Відэа, онлайн)

6

На парадку дня Вярхоўнай Рады - разгляд законапраектаў датычных дзяржбюджэту, паўнамоцтваў РНБА і скасавання пазаблокавага статусу Украіны.

Як паведамляе карэспандэнт УНИАН, у прыватнасці, гаворка ідзе пра ініцыятыву зацвердзіць спецыяльную працэдуру разгляду і прыняцця праекта закона аб дзяржаўным бюджэце Украіны на 2015 год, а таксама працэдуры разгляду законапраектаў, якія звязаныя з прыняццем дзяржаўнага бюджэту на 2015 год.

У той жа час прэзентацыя праекта закона аб дзяржбюджэце-2015 адбудзецца а 12.30.

Акрамя таго, сёння ў другім чытанні будзе разглядацца прэзідэнцкі законапраект аб унясенні змяненняў у Закон «Аб Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны» датычных удасканалення каардынацыі і кантролю ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны (№1343).

У першым чытанні будуць разглядацца два законапраекты, якія тычацца ўнясення змяненняў у некаторыя законы ўдачыненні да забеспячэння і гарантавання нацыянальнай бяспекі Украіны (№1014), а таксама што да адмовы Украіны ад ажыццяўлення палітыкі пазаблокавага статусу (№1014-3).

У той жа час прадстаўніца апарата ВР зняла з дошкі, дзе звычайна вывешваюцца парадак дня і расклад пасяджэнняў камітэтаў парламента, сённяшні парадак дня пасяджэння. Яна сказала, што ў парадак дня павінны уносіцца некаторыя змены.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках