1 траўня 2024, Серада, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы год будзем сустракаць са снегам

2
Новы год будзем сустракаць са снегам

Па-сапраўднаму зімовыя маразы вернуцца ў Беларусь ужо 26 снежня, а разам з імі на дарогах з'явіцца галалёдзіца.

Пешаходам і кіроўцам варта не толькі ўцяпліцца, але і павысіць пільнасць. Да Новага года, паводле прагнозаў, намяце дастаткова снегу. Дарожнікі да гэтага падрыхтаваныя, а вось аўтаўладальнікам варта праверыць свой арсенал шуфляў і шчотак, а таксама запас незамярзальнага шклоабмывальніка, піша onliner.ru.

- Да прыходу ў Беларусь сапраўднай зімы засталіся лічаныя дні. Заўтра захаваецца цёплае надвор'е, тэрмометр пакажа ад 0 да 6 градусаў Цэльсія, а па паўднёвым захадзе краіны - нават да 9, - паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. - У чацвер на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі: дождж, магчымы мокры снег. Аўтамабілістам трэба быць гатовымі да лужынаў і слоты на дарогах. Тэмпература чакаецца ад -2 на поўначы краіны да 2 градусаў на поўдні.

Аднак ужо 26 снежня надвор'е кардынальна зменіцца. Цягам дня тэмпература панізіцца да -8 градусаў, пры праясненнях у паўночных раёнах – да -10. Толькі па паўднёвым захадзе Беларусі тэрмометр спыніцца ў раёне 0 градусаў. На дарогах магчымая галалёдзіца.

Зімовы характар надвор'я захаваецца да Новага года. Уначы чакаецца ад -3 да -10 градусаў, пры праясненнях - да -13. Удзень - ад -2 да -7. Магчымы снег. Усё паказвае на тое, што навагоднюю ноч мы сустрэнем з камфортным зімовым надвор'ем, са снегам.

У ДАІ тым часам нагадваюць: пры такой змене надвор'я ўсе ўдзельнікі дарожнага руху павінны стаць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі.

«Галалёдзіца на дарозе вельмі небяспечная, - папярэдзіла кіраўнік прэс-службы ДАІ Менска Таццяна Харлінская. – Бо павялічваецца тармазны шлях, змяняецца траекторыя руху пры паваротах. У такіх умовах вельмі небяспечна рухацца на высокай хуткасці, варта выконваць дыстанцыю, тармазіць плаўна і загадзя, асабліва перад ажыўленымі скрыжаваннямі і пешаходнымі пераходамі. Ападкі мяшаюць агляду. Пешаходам трэба паклапаціцца пра сябе: вельмі важна ў непагадзь і ва ўмовах кароткага светлавога дня стаць як мага больш прыкметнымі - выкарыстоўваць флікеры, апранаць яркую вопратку. І як заўсёды - пераходзіць дарогу варта толькі ў адведзеных для гэтага месцах, пераканаўшыся, што кіроўцы спыніліся».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках