1 траўня 2024, Серада, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпетытар з Пінска напісаў песню пра «даляравую ліхаманку»

Сітуацыя на валютным рынку краіны натхніла педагога з Пінска Аляксандра Бучыка заняцца творчасцю.

Наведаўшы ў пятніцу, 19 снежня (калі Нацбанк увёў 30-працэнтны збор на куплю валюты), адзін з гарадскіх абменнікаў, рэпетытар прасякнуўся «валютным духам» і напісаў песню пра даляравую ліхаманку.

«Зайшоў у абменнік. Людзі былі засмучаныя, узлаваныя. Некаторыя лаяліся, скардзіліся, што ім не прадалі валюту. Я крыху здзівіўся. Бо такая сітуацыя ў нашай краіне не ўпершыню. Я думаў, што людзі ўжо прывыклі, высветлілася, што не. У народа пакуль не выпрацаваўся імунітэт», - жартуе аўтар песні.

Убачанае і пачутае натхніла Аляксандра на напісанне песні пра нялёгкую сітуацыі на валютным рынку. У гэты ж дзень кампазіцыя была апублікаваная ў сетцы.

У гутарцы з TUT.by аўтар песні прызнаўся, што пакуль музыка для пінскага рэпетытара - гэта хобі.

«Але я хачу, каб у будучыні гэта стала маёй галоўнай справай», - прызнаўся суразмоўца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках