27 красавiка 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабілізацыя ва Украіне пачнецца 20 студзеня

4
Мабілізацыя ва Украіне пачнецца 20 студзеня

У войска прызавуць 50 тысяч украінцаў.

Пра гэта на брыфінгу ў аўторак распавяла прэс-сакратарка Мінабароны Вікторыя Кушнір, піша «Украінская праўда».

З яе слоў, міністр Сцяпан Палтарак патлумачыў, што новая хваля мабілізацыі будзе праводзіцца з улікам тых памылак, якія былі дапушчаныя пры папярэдніх хвалях.

«Будзе тры хвалі мабілізацыі. Пачнецца мабілізацыя з 20 студзеня. Усяго будзе прызвана блізу 50 тысяч прызыўнікоў, - заявіла Кушнір. - Да мабілізацыі будуць прыцягвацца перш за ўсё вайсковыя спецыялісты запасу. Мабілізаваныя пройдуць абавязковую падрыхтоўку на базах навучальных цэнтраў Мінабароны, а спецыялісты пройдуць перападрыхтоўку пры вышэйшых навучальных установах МАУ».

Навучанне мабілізаваных працягнецца 25 сутак, пасля чаго яны пройдуць баявое «хрышчэнне» ў складах падраздзяленняў.

Як вядома, раней сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў паведаміў, што ў наступным годзе запланавана тры хвалі частковай мабілізацыі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках