1 траўня 2024, Серада, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байлен і Сяргей Касціцын выступяць на Матчы зорак КХЛ

Байлен і Сяргей Касціцын выступяць на Матчы зорак КХЛ

Завяршылася галасаванне сярод заўзятараў на вызначэнне стартавых пяцёрак на Матч зорак КХЛ.

Адзначым, адзіным прадстаўніком менскага «Дынама» стаў абаронца Нік Байлен. З беларускіх гульцоў толькі ў камандзе Усходу прадстаўлены Сяргей Касціцын, піша by.tribuna.com.

Завяршылася галасаванне заўзятараў што да вызначэння стартавых пяцёрак Матчу ўсіх зорак Кантынентальнай хакейнай лігі. У першую пяцёрку каманды Захаду трапіў абаронца ХК «Дынама-Менск» Нік Байлен, які набраў 15623 галасоў.

Захад: Аляксандр Яроменка («Дынама» Мск) - 14536 галасоў, Нік Байлен («Дынама-Менск») - 15623, Раян Гундэрсан («Ёкерыт») - 12077, Аляксандр Радулаў (ЦСКА) - 20638, Ілля Кавальчук (СКА) - 18990, Стыў Мозес («Ёкерыт») - 16034

Усход: Канстанцін Барулін («Авангард») - 10575, Кірыл Кальцоў («Салават Юлаеў») - 18250, Крыс Лі («Металург» Мг) - 13065, Сяргей Мазякін («Металург» Мг) - 18241, Даніс Зарыпаў («Металург »Мг) - 13528, Сяргей Касціцын («Ак Барс») - 12335

Сярод рэальных прэтэндэнтаў на траплянне ў стартавыя пяцёркі быў таксама Джанатан Чычу, але яму не хапіла ўсяго 40 галасоў.

Матч зорак КХЛ пройдзе 25 студзеня 2015 на лёдзе палаца спорту «Вялікі» ў Сочы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках