1 траўня 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: Лукашэнка займаецца дэмагогіяй

12
Рассельгаснагляд: Лукашэнка займаецца дэмагогіяй

Заявы Лукашэнкі аб адсутнасці парушэнняў на прадпрыемствах харчпраму не адпавядаюць рэчаіснасці, мяркуюць у Расейскім ведамстве.

Рассельгаснагляд таксама зняпраўдзіў заяву аб дасягненні дамоўленасці ў разліках у далярах. «Заявы Лукашэнкі і іншых беларускіх прадстаўнікоў аб тым, што нібыта ніякіх парушэнняў на прадпрыемствах харчпраму праверка не выявіла, не адпавядаюць рэчаіснасці», - такую заяву прэс-службы Рассельгаснагляду паведамляе «Рэгнум».

Прэс-служба Расейскага ведамства заявіла, што ёсць пэўныя правілы, якія дазваляюць уводзіць абмежаванні ў мытную палітыку, калі таго патрабуюць абставіны, і гэта не супярэчыць заканадаўчай базе Мытнага саюза. Так Расейскі бок пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі, што прадстаўнікі Рассельгаснагляду займаюцца самаўпраўствам. Са слоў расейскіх спецыялістаў, яны неаднаразова прапаноўвалі ўвесці сумесны кантроль і на прадпрыемствах і на мяжы. Прапановы гэтыя беларускі бок, як паведамляецца, проста праігнараваў: «Беларускі бок проста займаецца дэмагогіяй, яму выгадны нелегальны рээкспарт з краін Еўразвяза».

Згадалі ў Рассельгаснаглядзе і мясную прадукцыю з геномам віруса АЧС. Са слоў расейскіх спецыялістаў, усю інфармацыю аб заражэнні вірусам АЧС прадукцыі на камбінатах ў Горадні, Гомелі і іншых яны своечасова адправілі ў Менск.

Асобна згадалі заяву віцэ-прэм'ера Беларусі Міхаіла Русага, што Беларусь і Расея нібыта дасягнулі дамоўленасці ў разліках у далярах. Са слоў прэс-службы Рассельгаснагляду, гэтыя звесткі «не зусім адпавядаюць рэчаіснасці. Расейскі бок толькі канстатаваў, што гатовы да дыялогу. Неабходна сумеснае абмеркаванне такіх намераў нашых партнёраў». Расейскія чыноўнікі ўважаюць за ненармальныя разлікі ў замежнай валюце паміж дзяржавамі, якія ўтвараюць адзіную мытную прастору. Яны сумняваюцца, што будзе афіцыйная згода расейскага боку на такую меру.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках