1 траўня 2024, Серада, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Беларусі аб ДТЗ у Маскве: Гэта не наша машына

6

Дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Расеі зняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што аўтамабіль, які да смерці збіў у Маскве пешахода, належыць амбасадзе.

«У аўтапарку амбасады аўто з такім нумарам няма», - заявілі БелТА ў прэс-службе амбасады.

ДТЗ здарылася вечарам 22 снежня на вуліцы Дакукіна. Аўтамабіль «Мерседэс» з дыпламатычнымі нумарамі да смерці збіў чалавека, які пераходзіў дарогу па-за зонай пешаходнага пераходу.

Як паказаў медыцынскі агляд, 30-гадовы загінулы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, у крыві кіроўцы алкаголю не выяўлена.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках