1 траўня 2024, Серада, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO назвалі тры ўмовы ўваходжання Украіны

5
У NATO назвалі тры ўмовы ўваходжання Украіны

NATO паважае пастанову Вярхоўнай Рады Украіны скасаваць пазаблокавы статус дзяржавы і пацвярджае, што Украіна можа быць чальцом арганізацыі.

Так УНІАН пракаментавалі ў штаб-кватэры NATO адпаведную пастанову ўкраінскага парламента.

«Мы паважаем пастанову ўкраінскага парламента. Украіна з'яўляецца незалежнай і суверэннай дзяржавай і толькі яна прымае пастановы што да ўласнай замежнай палітыкі. Як было вызначана на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, нашы дзверы адчыненыя, і Украіна стане сябрам NATO, калі яна гэтага папросіць, выканае стандарты і будзе прытрымлівацца неабходных прынцыпаў», - сказалі ў NATO.

У Паўночнаатлантычным альянсе адзначылі, што ў выпадку, калі Украіна наважыць падаць заяўку на сяброўства ў NATO «будзе ацэньваць яе гатоўнасць далучыцца да Альянсу такім жа чынам, як мы робім з любым кандыдатам».

Нагадаем, сёння, 23 снежня, Вярхоўная Рада Украіны прыняла прэзідэнцкі Закон «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны што да адмовы Украіны ад правядзення пазаблокавай палітыкі» (№1014-3). За гэтую пастанову прагаласавалі 303 народныя дэпутаты з 369 зарэгістраваных у сесійнай зале.

Згодна з законам, у артыкуле 6 Закона Украіны «Аб асновах нацыянальнай бяспекі Украіны» ўсталёўваецца, што сярод прыярытэтаў нацыянальных інтарэсаў з'яўляецца інтэграцыя Украіны ў еўрапейскую палітычную, эканамічную, прававую прастору з мэтай здабыцця сяброўства ў Еўрапейскім звязе і ў еўраатлантычную прастору бяспекі; развіццё раўнапраўных узаемавыгадных стасункаў з іншымі дзяржавамі свету ў інтарэсах Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка павіншаваў усіх з прыняццем Закона Украіны «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны што да адмовы Украіны ад правядзення пазаблокавай палітыкі».

«Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя - безальтэрнатыўны шлях для Украіны. Слава Украіне!», - Падкрэсліў прэзідэнт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках