1 траўня 2024, Серада, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Камароўцы прызналіся, што падвысілі цэны

3

Частка прадаўцоў на Камароўскім рынку на ўмовах ананімнасці паведамілі, што вымушаныя былі падвысіць цэны.

«Салідарнасць» вывучыла кошт самага навагодняга фрукта - мандарына. У краме «Еўраопт» каля плошчы Якуба Коласа кілаграм каштуе 16 900 рублёў.

На Камароўцы, якая знаходзіцца недалёка, кошты на мандарыны ў аўторак складаюць ад 17 да 25 тысяч. Прадаўцы, у якіх садавіна каштуе ад 22 тысяч, распавялі на ўмовах ананімнасці:

- Новыя кошты выставілі ў суботу. А што было рабіць? Пастаўшчыкі прадаюць нам мандарыны па 20 тысяч за кілаграм. Так нам яшчэ трэба неяк плаціць за арэнду месца, быць у прыбытку.

На погляд рэдкага госця Камароўскага рынку недахопу ў пакупніках там не назіраецца. Але некаторыя прадаўцы скардзяцца, што апошнімі днямі кліентаў у іх стала менш.

- Усе пабеглі за бытавой тэхнікай. Людзі, купляючы ў мяне штосьці, кажуць паміж сабой, што трэба ісці ў краму за тэлевізарам або халадзільнікам, - адзначыла адна з прадавачак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках