1 траўня 2024, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зубоў: Калі перадача Крыма Украіне незаконная, значыць, незаконныя ўсе пастановы СССР

19
Зубоў: Калі перадача Крыма Украіне незаконная, значыць, незаконныя ўсе пастановы СССР

Прызнанне перадачы Крыма УССР незаконнай можа прывесці да вайны па ўсім перыметры цяперашняй РФ.

Расейскі гісторык, філосаф і рэлігіязнаўца Андрэй Зубаў распавёў выданню «Гордан», што мяркуе прапанову кіраўніка Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка прызнаць незаконнай перадачу Крыма ў склад УССР у 1954 годзе юрыдычна неадэкватнай спробай Расеі апраўдаць свае дзеянні.

«Заява Мацвіенкі не ўкладаецца ў рамкі як міжнароднага права, так і здаровага сэнсу. Пастанова аб перадачы Крыма была прынятая ў іншай дзяржаве - Савецкім Саюзе, двума ягонымі рэспублікамі. Адпаведна, цяперашняя Расейская Федэрацыя не мае дачынення да яго.

Уявім, што чалавек пры жыцці адпісвае сваю маёмасць жонцы. Аднак пасля ягонай смерці сын кажа, што завяшчанне няправільнае, яно зроблена валюнтарысцкі, і што ўсё павінна належаць яму. Ні ў адной дзяржаве такая заява не будзе палічаная як законная, калі, вядома, не аб'явіць, што чалавек, які напісаў яго, з’ехаў з глузду. Але паколькі СССР ў 1954 годзе і Хрушчоў разам з ім відавочна не з’ехалі з глузду, гэта наогул абсурдная заява з пункту гледжання права. Яны гэтага ці не разумеюць, ці думаюць, што ўжо ўсе і так усё «з'ядуць», і вакол адны ідыёты. Што б ні прынялі ў Думе, юрыдычна гэта ніякіх наступстваў мець не будзе.

У Савецкім Саюзе шматкроць адбываліся перадачы тых ці іншых тэрыторый ад адной саюзнай рэспублікі да іншай і ствараліся новыя саюзныя рэспублікі. Напрыклад, Казахстан і Кіргізія былі створаны са складу Расейскай Федэрацыі, Таджыкістан - са складу Узбекістана. З Расеі Беларусі ў 1929 годзе былі перададзеныя Віцебская і Магілёўская губерні. Карэлія, якая была незалежнай, аб'яўлена Карэла-Фінскай Савецкай Рэспублікай, а затым была ўключана ў склад Расейскай Федэрацыі. Калі мы будзем уважаць пастановы савецкіх уладаў законнымі, значыць, усе гэтыя дзеянні законныя. Калі ж мы будзем уважаць іх незаконнымі, значыць, усе гэтыя дзеянні незаконныя, уключаючы і само стварэнне СССР у 1922 годзе.

Мы ўстаём на шлях абсалютнага прававога хаосу ў тэрытарыяльных стасунках. Я думаю, што якраз гэтым тлумачыцца асаблівае стаўленне Казахстана і Беларусі да Украіны. Назарбаеў і Лукашэнка адчулі, што па гэтым шляху можна ісці значна далей Крыма. Не ў сэнсе проста акупацыі, а яшчэ і нейкіх неразумных, юрыдычна неадэкватных спроб апраўдаць пазней у прававым сэнсе гэтыя дзеянні.

Я мяркую, што дзеянні, якія прапанавала Мацвіенка, абсалютна незаконныя i зневажаюць канчаткова наш Заканадаўчы сход. Таксама яны адкрываюць найбольш небяспечны прэцэдэнт, які можа прывесці да вайны на тэрыторыі постсавецкай прасторы. Не толькі паміж Украінай і Расеяй, але практычна па ўсім перыметры цяперашняй Расейскай Федэрацыі», - перакананы Андрэй Зубаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках